У верасьні 2025-га, калі з турмаў выпусьцілі 52 палітвязьні з умовай пакінуць Беларусь, Мікалай Статкевіч адзіны сказаў «не». Ня зьехаў. Не папрасіў літасьці. Не пайшоў на кампраміс. За 31 год улады Лукашэнкі Статкевіч правёў за кратамі 12 гадоў. Яго арыштоўвалі, вызвалялі, зноў саджалі – але ён кожны раз вяртаўся ў палітыку і на вуліцу.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, чаму Статкевіч небясьпечны для Лукашэнкі.
«Тлумачым з Гурневічам»
Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.
Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.
Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.
У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.
Як глядзець на YouTube
Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.
Форум