«У шэрагу ўстановаў адукацыі ня выканалі ўсе заплянаваныя мерапрыемствы. У некаторых школах не арганізавалі ў поўным аб’ёме наведваньне вучнямі памятных месцаў у шосты школьны дзень, у канікулярны і навучальныя пэрыяды. У асобных мелі месца неналежнае функцыянаваньне аб’яднаньняў па інтарэсах, факультатываў патрыятычнай накіраванасьці і вайскова-патрыятычных клюбаў», — адзначаецца на сайце Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Сярод іншых парушэньняў — прызначэньне некваліфікаваных кіраўнікоў вайскова-патрыятычнага выхаваньня, якія фармальна падыходзілі да выкананьня сваіх абавязкаў і не выконвалі плян мерапрыемстваў, а таксама неналежны кантроль з боку аддзелаў адукацыі мясцовых выканкамаў.
У пракуратуры адзначылі, што ў Беларусі «на моладзь ускладзена асаблівая місія — захоўваць і павялічваць гістарычную спадчыну беларускага народу, абараняць нацыянальныя каштоўнасьці, актыўна ўдзельнічаць у эканамічным, навуковым і культурным разьвіцьці краіны, забясьпечваючы яе будучыню».
«Дзяржава фармуе ў пакаленьне, якое падрастае, павагу да гісторыі Айчыны, культурнай спадчыны і гатоўнасьць да абароны Радзімы. У сваю чаргу, сыстэмная ідэалягічная, грамадзянская і патрыятычная работа перадухіляе ўцягваньне непаўналетніх у супрацьпраўную дзейнасьць», — адзначылі ў пракуратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У школах Беларусі дзейнічаюць больш за 160 вайскова-патрыятычных клюбаў, створаных пад эгідай МУСУ студзені ўва ўсіх рэгіёнах Беларусі правялі цырымоніі складаньня прысягі дзецьмі, якія ўступалі ў вайскова-патрыятычныя клюбы, створаныя з ініцыятывы міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.
Паводле папярэдняй інфармацыі, цяпер на тэрыторыі Беларусі ўжо створаныя і дзейнічаюць прыблізна 160 вайскова-патрыятычных клюбаў, якія аб’ядноўваюць больш за 5,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат школьнага ўзросту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзеці Кубракова». Расказваем пра «патрыятычныя клюбы» МУС, куды ўцягнутыя 4,5 тысячы маладых беларусаў