Злучаныя Штаты перахапілі судна Veronica III у Індыйскім акіяне, якое было ўключана ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс за перавозку іранскай нафты, паведамляе Міністэрства абароны краіны.
Ведамства заявіла, што амэрыканскія вайскоўцы адсочвалі судна з Карыбскага мора да Індыйскага акіяна. «Судна спрабавала абыйсьці каранцін, уведзены прэзыдэнтам Трампам», – гаворыцца ў паведамленьні.
Паводле зьвестак MarineTraffic, нафтавы танкер Veronica III плавае пад сьцягам Панамы.
На мінулым тыдні амэрыканскія вайскоўцы падняліся на борт судна Aquila II у Індыйскім акіяне, якое таксама адсочвалася з Карыбскага мора. Танкер падазраюць у спробе пераправіць вэнэсуэльскую нафту ў Кітай у абыход санкцый. Адначасова ён быў уключаны ў санкцыйны сьпіс ЗША ў складзе расійскага «ценявога флёту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы заявіў, што краіна павінна імкнуцца да стварэньня ўласнай ядзернай зброі