Як паведаміла агенцтва BNS, паводле кіраўніка асацыяцыі, у некаторых прадпрыемстваў у Беларусі затрымалі да 90 % аўтапарку.
Паводле апошніх зьвестак Linava, атрыманых ад кампаній, якія падалі асацыяцыі інфармацыю аб затрыманых транспартных сродках, у Беларусі затрыманы 1071 транспартны сродак, зь якіх 575 – паўпрычэпы і 496 – цягачы.
Раней стала вядома, што арганізацыя мае намер зьвярнуцца ў Эўрапейскую камісію па дапамогу ў аднаўленьні захраслых машын і запатрабаваць ад Менску кампэнсацыі стратаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Асацыяцыі літоўскіх перавозьнікаў: у Беларусі прапануюць падпісаць дамовы на стаянку транспарту «задняй датай»Літоўскія фуры затрымалі ў Беларусі ў адказ на рашэньне Літвы закрыць дзяржаўную мяжу з прычыны пастаяннага прылёту паветраных балёнаў з кантрабандай.
Нягледзячы на ўжо адкрытую мяжу, рэжым Лукашэнкі дагэтуль не дазваляе літоўскім транспартным сродкам пакідаць краіну з канца кастрычніка 2025 году і скіраваў іх на адмысловыя пляцоўкі, дзе за кожны грузавік або паўпрычэп спаганяецца штодзённая плата ў памеры 120 эўра. Больш за тое, улады Беларусі абяцаюць сканфіскаваць іх праз 4 месяцы.