Паводле яго, ужо ў 2026 годзе ў Эўропе павінна дзейнічаць каля дзесяці экспартных цэнтраў — у тым ліку ў краінах Балтыі і Паўночнай Эўропы. У сярэдзіне лютага, як адзначыў Зяленскі, у Нямеччыне пачнецца вытворчасьць украінскіх дронаў: «Я прыму першы дрон. Гэта ўжо працоўная лінія». Падобныя вытворчыя магутнасьці, паводле ягоных словаў, ужо дзейнічаюць і ў Вялікай Брытаніі.
Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што новыя праекты будуць грунтавацца перадусім на ўкраінскіх тэхналёгіях і працы ўкраінскіх спэцыялістаў.
Раней украінскія ўлады заяўлялі, што экспарт узбраеньняў і тэхналёгій можа дапамагчы пакрыць дэфіцыт фінансаваньня новай вайсковай вытворчасьці і забясьпечыць патрэбы арміі як у бліжэйшай, так і ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.