Жыхароў Ваўкавыску, асуджаных у справе «дваровых чатаў», унесьлі ў сьпіс «экстрэмістаў»
МУС абнавіла «сьпіс асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці». У яго ўключылі 35 чалавек. Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», зараз у ім прозьвішчы 6261 чалавека.
У пятніцу 6 лютага ў сьпіс уключылі сярод іншых палітвязьняў, асуджаных па «справе дваровых чатаў»: Ільлю Ходаса (яму прысудзілі 2 гады 9 месяцаў калёніі), Віталя Цінекеля (яму прысудзілі 2 гады 10 месяцаў калёніі), Вольгу Пракопчык (асуджаную на 6 гадоў). Усіх іх судзілі паводле артыкулу аб стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» (артыкул 361-1 Крымінальнага кодэксу).
У сьпіс дадалі блогера Максіма Шуканава, аўтара каналу Union Bell, асуджанага на 4 гады калёніі паводле артыкулаў аб «грубым парушэньні парадку» (артыкул 342 КК), стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкулы 361-1 і 361-4 КК).
Увесь сьпіс людзей, унесеных у сьпіс на гэтым тыдні
- Вольга Алешкевіч, 41 год
- Уладзімір Буткевіч, 45 гадоў
- Ангеліна Васільева, 33 гады
- Паліна Верамяйчук, 27 гадоў
- Міхаіл Горбач, 44 гады
- Ірына Дабрыновіч, 59 гадоў
- Юлія Дзяркач, 33 гады
- Алена Жукава, 57 гадоў
- Кірыл Каешка, 27 гадоў
- Іван Качайла, 50 гадоў
- Натальля Краўчак, 56 гадоў
- Аляксандар Лебедзь, 50 гадоў
- Ірына Лебедзь, 42 гады
- Ілья Лукашэвіч, 30 гадоў
- Тацьцяна Магнусава, 49 гадоў
- Аляксандар Маркін, 20 гадоў
- Тацьцяна Палубок, 47 гадоў
- Вераніка Пастушэні, 48 гадоў
- Павел Пісьмянкоў, 28 гадоў
- Вольга Пракопчык, 47 гадоў
- Уладзіслаў Саўчук, 29 гадоў
- Яўген Скрыпко, 22 гады
- Андрэй Сугак, 39 гадоў
- Аляксандар Сульжыц, 45 гадоў
- Яна Сырэвіч, 34 гады
- Віктар Турчэнік, 36 гадоў
- Ігар Хіневіч, 53 гады
- Ілья Ходас, 45 гадоў
- Віталь Цынкель, 51 год
- Сяргей Шкодзін, 42 гады
- Людміла Шрубок, 48 гадоў
- Тацьцяна Штайда, 39 гадоў
- Максім Шуканаў, 37 гадоў
- Лілія Юруць, 49 гадоў
- Станіслаў Ярмалюк, 26 гадоў
Кіроўцу аўтобусу з Магілёва асудзілі за падабайкі ў сацсетках
Андрэя Шмаянкова асудзілі паводле ч. 1 арт. 367 КК («паклёп на Лукашэнку») і арт. 370 («зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»). Суд Ленінскага раёну Магілёва прысудзіў яму, падобна, калёнію ці «хімію» з накіраваньнем у месцы адбыцьця кары, дакладны тэрмін невядомы, піша «Наша Ніва».
Андрэю Шмаянкову 52 гады, ён жыве ў Магілёве, працаваў кіроўцам аўтобусу. Вядома, што раней ён езьдзіў на заробкі ў Расею.
Перасьледаваць магілёўца пачалі за яго старонкі ў «Одноклассниках». Спэцыфіка гэтай расейскай сацыяльнай сеткі такая, што пастаўлены пад допісам «клас» (падабайка) аўтаматычна працуе як рэпост, у выніку ўпадабаны допіс аўтаматычна адлюстроўваецца ў стужцы чалавека. Многія карыстальнікі пра гэта ня ведаюць. Шмаянкоў некалькі разоў упадабаў навіны з 2020 году, але амаль напэўна забыўся пра гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 лютага: у івацэвіцкай калёніі палітвязьняў масава адпраўляюць у ШІЗАУ сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» улады дадалі 14 старонак у сацсетках
- Беларускі дом ў Эстоніі // Valgevene Maja (Facebook)
- Народная амбасада Беларусі ў Ізраілі (Facebook)
- НСООБЕ Остенланд (Telegram)
- Серега Серегин (Instagram)
- Этнацэнтр Світанак // Etnacentr Svitanak (Facebook)
- askerkaalyaxey (Instagram)
- etnacentr_svitanak (Threads)
- ferri_slow_ (Threads)
- gulagu_net (Instagram)
- Horst Wessel (Telegram)
- kavalkova_volya (Instagram)
- knyrovich_business (Instagram)
- Waffen "Расеяне" (Telegram)
- yuras100 (Instagram)
Крыніца — «Вясна»