Як адзначаюць праваабаронцы, палітычным зьняволеным пачалі «раздаваць» парушэньні з надуманых прычынах, «вешаць» на іх статус «злосных парушальнікаў», а таксама адпраўляць у ШІЗА.
У «Воўчых норах», паводле праваабаронцаў, свае тэрміны адбываюць сама меней 59 палітвязьняў.
Асудзілі вайскоўца з роты ганаровай варты
Праваабаронцы пацьвердзілі інфармацыю выданьня «Наша ніва» аб выраку колішняму вайскоўцу, які служыў у роце ганаровай варты, Максіму Сямітку. Пасьля войска Максім пайшоў працаваць у міліцыю. Зь ліпеня 2016 году ён служыў у Дэпартамэнце аховы МУС. Сямітка быў міліцыянтам-кіроўцам у спэцыяльным батальёне, служба якога зьвязана з аховай дыпляматычных прадстаўніцтваў. У 2019‑м даслужыўся да званьня старшага сяржанта міліцыі.
Апошні раз Максім быў онлайн ва «Укантакце» 23 лютага 2025 году. Сямітку асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 КК (садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці). Дакладны вырак невядомы.
Яшчэ аднаго актывіста будуць судзіць завочна
Праваабаронцы з спасылкай на Сьледчы камітэт паведамілі аб пачатку спэцыяльнага вядзеньня супраць Аляксандра Зубрыка.
28-гадоваму Аляксандру інкрымінуюць ч. 1 артыкулу 130 КК (распальваньне варожасьці), ч. 2 артыкулу 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак), ч. 1 артыкулу 368 КК (абраза Лукашэнкі), артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), артыкул 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў).
Зубрыка запрасілі вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту.
Форум