Горад Абу-Дабі ў ААЭ прымае чарговыя перамовы ў трохбаковым фармаце.
Спачатку Ўкраіна, ЗША і Расея працуюць у асобных групах за напрамкамі, пасьля чаго заплянаваная паўторная супольная сынхранізацыя пазыцыяў.
Перамоўнай камандай Украіны кіруе Рустэм Умераў.
Паводле яго слоў, ўкраінская дэлегацыя працуе «ў межах дакладных дырэктыў прэзыдэнта Ўладзіміра Зеленскага дзеля дасягненьня дастойнага і працяглага міру». Украінская дэлегацыя інфармуе прэзыдэнта пра кожны з этапаў перамоваў.
З расейскага боку дэлегацыю на перамовах ачольвае начальнік Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Ігар Касьцюкоў.
Ад Злучаных Штатаў на перамовах прадстаўнік Трампа Стыў Уіткаф, прысутны й зяць прэзыдэнта Джарэд Кушнер.
Першыя від пачатку паўнамаштабнай вайны трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і Расеяй адбыліся 23-24 студзеня ў Абу-Дабі. Наступны этап плянавалі правесьці 1 лютага, аднак пасьля стала вядома, што наступныя трохбаковыя сустрэчы адбудуцца 4 і 5 лютага.
Перамовы ў Абу-Дабі адбываюцца на тле пастаянных начных абстрэлаў Украіны, якія зьдзяйсьняюць расейскія войскі ракетамі і ўдарнымі бесьпілётнікамі. Раней прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што асабіста размаўляў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным, і той абяцаў яму не абстрэльваць Кіеў і іншыя гарады Ўкраіны цягам тыдня. Аднак абстрэлы ідуць штоночы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Расея пакуль не атакуе энэргетыку, але цэліць па лягістыцы. У Харкаве пацярпела амэрыканская кампанія