Стаў вядомы кароткі сьпіс беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас’26»

17 лютага 2024 году на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі прайшла цырымонія ўзнагароджаньня беларускай прэміяй «Чырвоны верас»

Некаторыя фільмы бяруць удзел у конкурсе на ўмовах ананімнасьці аўтараў.

Вызначаны кароткі сьпіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26», якой у лютым будуць узнагароджаныя лепшыя стужкі і кінатворы беларускіх аўтараў. Конкурс праводзіцца за мяжой Беларусі ўжо трэці раз.

Журы ў складзе 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і дасьледчыкаў кіно ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў. Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак: гэта поўна і кароткамэтражныя гульнявыя, дакумэнтальныя і анімацыйныя стужкі, якія былі створаныя беларусамі. Асобна гэтым разам разглядаюцца дакумэнтальныя рэпартажы. Дзьве з намінацыяў — «Найлепшы дакумэнтальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» — зьявіліся ў гэтым сэзоне кінапрэміі ўпершыню. Некаторыя фільмы бяруць удзел у конкурсе на ўмовах ананімнасьці аўтараў.

Усяго ў шорт-ліст кінапрэміі за 2026 год патрапілі 45 твораў, якія журы адабрана з 60. Першапачаткова для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 74 заяўкі, паведамляецца на сайце кінапрэміі «Чырвоны верас».

Паводле інфармацыі арганізатараў конкурсу ў намінацыі «Найлепшы гульнявы поўнамэтражны фільм» у шорт-ліст патрапілі стужкі

  • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч,
  • «Працэсы» Андрэя Кашперскага
  • і «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty.

У намінацыі «Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм» прадстаўленыя

  • «Say Cheese» Кіры Альшэўскай,
  • «Цукар» Андрэя Кашперскага
  • і фільм ананімнага ўдзельніка.

Беларуская прэмія «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненьні ў сфэры незалежнага беларускага кіно з 2022 году. Тады лепшым поўнамэтражным мастацкім фільмам была прызнаная стужка «II» («Два») Ульяны Сяньковай, а сярод кароткамэтражных мастацкіх фільмаў — «Возера радасьці» Аляксея Палуяна. Наступным разам, у 2024 годзе лепшым гульнявым поўнамэтражным фільмам журы «Чырвонага вераса» прызнала стужку Мікіты Лаўрэцкага «Спатканьне ў Менску», а сярод кароткамэтражных фільмаў — «Сьмецьцевая галава» Юрыя Сямашкі.

Сузаснавальнікамі кінапрэміі «Чырвоны верас» зьяўляюцца кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі.

У журы прэміі ўвайшлі 20 чалавек: гэта дасьледніцы кіно Альміра Усманава, Саша Разор і Вольга Ісакава, кінааналітык Максім Жбанкоў, фэстывальны арганізатар Ігар Сукманаў, кінакрытыкі Ганна Яфрэменка і Ульяна Рубанава, кінажурналістка Натальля Бабілёнская і сузаснавальнікі прэміі — кінакрытыкі Тарас Тарналіцкі і Ірэна Кацяловіч. Некаторыя экспэрты ананімныя.

Прэмію «Чырвоны верас» заснавалі чацьвёра энтузіястаў-кінакрытыкаў у 2021 годзе, калі стала канчаткова зразумела, што беларускае незалежнае кіно існуе ў новай рэчаіснасьці: «неляяльнае» кіно станавілася немагчымым унутры Беларусі.

Назвы ўсіх фільмаў «Чырвонага вераса — 2026» можна паглядзець тут.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Бэрліне назвалі пераможцаў Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»«Дзеці масава сталі сыходзіць з сэансу». Кіно пра партызанаў і разьмеркаваньне. Якія фільмы здымаюць цяпер у БеларусіЛукашэнка хоча зьняць кіно пра забойцу Кенэдзі разам з Мардовіяй. Раней там здымалі фэнтэзі пра Бабу-Ягу Фільм беларускага рэжысэра трапіў у конкурс «Бэрлінале»Фільмы з Расеі і стужкі мінулых гадоў: беларускі кінапракат вяртаецца ў 90-яУ Беларусі стварылі ўласную кiнапрэмію «Чырвоны верас»