Блогера абвінавацілі ў датычнасьці да ByPol і садзейнічаньне «Беларускаму Гаюну», — вынікае з паведамленьня, апублікаванага на сайце генпракуратуры 3 лютага.
Шуканава затрымалі ў лютым 2025 году. Раней было вядома, што ён вёў ютуб-канал Union Bell. Паводле ж пракуратуры, ён таксама
- быў рэдактарам кантэнту на YouTube-каналах ByPol і BelPol,
- ствараў лягатып BelPol,
- садзейнічаў тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн»,
- удзельнічаў у пратэстах пасьля выбараў 2020 году ў Менску.
У выніку яго асудзілі на 4 гады зьняволеньня і штраф 21 тысячу рублёў паводле трох артыкулаў: 361-1 (ч. 3), 361-4 (ч. 2), 342 (ч. 1).
Як пісала ў лістападзе «Наша Ніва», 36‑гадовы мазырскі блогер Максім Шуканаў вёў YouTube-канал Union Bell, у якім аналізаваў палітычныя працэсы і вайну Расеі ва Ўкраіне.
Пасьля ўзмацненьня рэпрэсіяў ня зьехаў зь Беларусі, а разам з сваёй нявестай, блогеркай Палінай Зыль, перайшоў на падпольнае становішча. Пара пазьбягала кантактаў зь беларускай дзяржавай, аднак у лютым 2025 году ўрэшце давялося зьвярнуцца да мэдыкаў, бо ў Максіма пагоршылася здароўе, асабліва па арышце з палітычных прычынаў ягонага бацькі Ігара Шуканава.
Максіма затрымалі. Арыштавалі і Паліну. Ёй прызначылі год калёніі за ўдзел у пратэстах (арт. 342), аднак потым зноў перавялі ў СІЗА паводле іншага абвінавачаньня.
Паводле праваабаронцаў, Максім хварэе на эпілепсію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дабрачыннасьць пад прымусам. Як у Беларусі зьбіраюць грошы з затрыманых у палітычных справахУ справе «Беларускага Гаюна» ўжо сама меней 175 затрыманых
«Вясна» 3 лютага паведаміла, што мае інфармацыю пра як мінімум 175 пацьверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая — праваабаронцам вядома пра шэраг затрыманьняў, якія адбыліся ў 2026 годзе.
Суды ў «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — ад пачатку году ў «сьпіс экстрэмістаў» МУС дадалі 69 чалавек, асуджаных за «садзейнічаньне экстрэмізму». Пераважная большасьць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна», адзначылі праваабаронцы.
У пачатку лютага 2025 году тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што яго бот, у які людзі слалі інфармацыю аб перамяшчэньні расейскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, узламаны. Там была ўразьлівая інфармацыя, уключна з асабістымі зьвесткамі тых, хто пісаў у бот. Сам канал быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем» яшчэ ў 2022 годзе. Таму за паведамленьні для праекту прадугледжана крымінальная адказнасьць паводле арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Праз узлом боту тысячы беларусаў апынуліся пад пагрозай перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020-га». Што вядома пра «справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту