Таксама адзін з судоў, ужо традыцыйна, унёс у сьпіс недазволеных шэраг іншых старонак.
Instagram-старонку «alex_anderlukashenko1954» прызналі «экстрэмісцкай». Гэты ўліковы запіс быў створаны некалькі тыдняў таму. На ім у жартоўнай форме і з выкарыстаньнем штучнага інтэлекту стваралі здымкі нібыта пра паездкі Лукашэнкі, у тым ліку па Эўропе.
Рашэньне ўнесьці старонку ў сьпіс «экстрэмісцкіх» прыняў суд Заводзкага раёну Менску 28 студзеня.
Акрамя таго, як заўважыла «Вясна», «экстрэмісцкі сьпіс» папоўнілі старонкі ў Threads «Игорь Лосик», «alexander.fruman», «storks_history», старонкі ў Instagram «denzor_den», «wolnabialorus», «nalesniki_razem», «zerkalo_story», «storks_history», Telegram-каналы «Израиль и Беларусь. RAZAM», «AXYENA ART», старонка ў TikTok «ezhikgrigencha», старонка ў Facebook «Michal Barouski».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 студзеня: «экстрэмісцкай» прызналі старонку прыхільнікаў сына Лукашэнкі Мікалая