Хроніка перасьледу 17 студзеня: «экстрэмісцкай» прызналі старонку прыхільнікаў сына Лукашэнкі Мікалая

абноўлена
Шыльда на Горадзенскім абласным судзе. Ілюстрацыйнае фота
Шыльда на Горадзенскім абласным судзе. Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс асоб, якія маюць дачыненьне да «тэрарыстычнай дзейнасьці».

Як адзначаецца ў паведамленьні, у сьпіс дадалі Вадзіма Жывалеўскага, Міхаіла Лобарава і Аляксандра Радзюка.

Вадзіма Жывалеўскага затрымалі 27 лютага 2025 году і асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Праваабаронцы мяркуюць, што адразу пасьля выраку яго зноў затрымалі ўжо ў крымінальнай справе. Справу разглядалі ў Горадзенскім абласным судзе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 1 артыкулу 130 (распальваньне варожасьці), ч. 1 артыкулу 361-4 (садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці) і ч. 1 артыкулу 368 (абраза прэзыдэнта). Вырак невядомы, адбывае пакараньне. 12 сьнежня 2025 году яго ўключылі ў сьпіс «экстрэмістаў».

Міхаіла Лобарава асудзілі ў 2025 годзе. Вырак вынес Магілёўскі абласным судзе паводле ч. 1 артыкулу 130, ч. 1 артыкулу 368, артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу. 20 сьнежня 2025 году яго ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай» дзейнасьці. Праваабаронцы высьвятляюць ягонае месцазнаходжаньне і дэталі выраку.

Інфармацыі аб Аляксандры Радзюку няма.

Цяпер у «тэрарыстычным» сьпісе 1404 чалавекі, зь іх 666 — грамадзяне Беларусі.

Старонку «Легіён Мікалая Лукашэнкі» прызналі «эстрэмісцкай»

Праваабаронцы паведамілі, што старонку «Легіён Мікалая Лукашэнкі» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» прызналі «эстрэмісцкай». На яе падпісаныя больш за 1300 чалавек. У апісаньні старонкі адзначаецца, што яна аб’ядноўвае ў інтэрнэце «прыхільнікаў наступнага прэзыдэнта Беларусі».

Паводле «Вясны», адпаведнае рашэньне 15 студзеня ўхваліў Чыгуначны раён Віцебска.

«Экстрэмісцкі» сьпіс таксама папоўнілі старонкі ў Facebook «Белорусы в Москве/Беларусы ў Маскве», «В Центре Европы — Окраина Мира», Telegram-канал «Беседа Форватера», а таксама старонкі «Malanka Action» у YouTube, TikTok, Instagram і іх лягатыпы.

​
XS
SM
MD
LG