«Маштаб беларускіх гібрыдных інцыдэнтаў быў значна меншы ў параўнаньні з папярэднімі начамі, — гаворыцца ў паведамленьні. — Палёты аб’ектаў адсочваліся і не ўяўлялі пагрозы для бясьпекі паветранага руху або польскіх грамадзян».
Падкрэсьліваецца, што польскія службы апэратыўна рэагуюць на інцыдэнты, у тым ліку канфіскуюць аэрастаты і затрымліваюць датычных асобаў, піша Позірк.
Папярэднія выпадкі парушэньня паветранай прасторы Польшчы з боку Беларусі былі зафіксаваны ў ноч на 1 лютага і на 31 студзеня.
Таксама паветраная прастора Польшчы была парушана з боку Беларусі 28 студзеня.
22 студзеня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэньняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізноў мэтэазонды. Польшча другі раз на гэтым тыдні зафіксавала парушэньне паветранай прасторы з боку Беларусі