Сярод фактараў небясьпекі ў ведамстве назвалі імаверныя абмаражэньні і пераахалоджваньне людзей, аварыі ў сыстэмах жыцьцезабесьпячэньня, парушэньні ў працы дарожна-камунальных службаў і транспарту, а таксама рост колькасьці пажараў у жылым і прамысловым сэктарах.
На выпадак аварыяў стварылі сотні рамонтных брыгадаў
Увечары 2 лютага ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1» намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Сяргей Адаменка заявіў аб стабільнай сытуацыі на рынку электраэнэргіі.
«Ёсьць штатныя адключэньні, зь якімі мы спраўляемся. Вядома ж, надвор’е прыносіць нам сюрпрызы, мы, натуральна, ужо звыклі за шмат гадоў працаваць з апярэджаньнем і робім гэта пасьпяхова», — сказаў Сяргей Адаменка.
Паводле яго, сфармаваныя больш як 670 брыгадаў, якія змогуць зьліквідаваць «магчымыя наступствы прыродных катаклізмаў», больш як 200 зь іх — мабільныя і могуць прыехаць па дапамогу ў кожнае месца ў Беларусі.
«У энэргетыкаў прыблізна 300 электрастанцыяў рознай магутнасьці — дызэльных, бэнзінавых. Ёсьць маламагутныя бэнзінавыя электрастанцыі, якія мы можам падключаць, у прынцыпе, да любога жылога дому, калі гэта неабходна», — сказаў Сяргей Адаменка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Клецак двойчы за два дні быў без вады: прарвала трубы, пракладзеныя ў 1974 годзеМясцовыя ўлады могуць скасаваць заняткі ў школах
У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што праз моцныя маразы мясцовыя выканкамы могуць скасоўваць заняткі ў школах, калі зафіксуюць тэмпэратуру паветра мінус 20 і ніжэйшую.
«З улікам умоваў надвор’я ў канкрэтнай мясцовасьці бацькі маюць права вырашыць не адпраўляць дзяцей ва ўстановы адукацыі незалежна ад тэмпэратуры», — адзначаецца ў паведамленьні.
У той жа час у ведамстве нагадалі, што пра такія рашэньні бацькі павінны папярэдзіць настаўнікаў загадзя, але ніякіх дакумэнтаў аб іх адсутнасьці потым перадаваць у школы ці дзіцячыя садкі не патрэбна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве энэргетыкі паведамілі, што ў Менску цалкам аднавілі ацяпленьне. Праз чатыры дні пасьля аварыіСама меней у трох вобласьцях скасавалі заняткі ў школах
У Гомельскай вобласьці ў 15 раёнах скасавалі падвоз вучняў зь вёсак у школы.
«Згодна з графікам, падвозяць у Веткаўскім, Кармянскім, Рагачоўскім і Хвойніцкім раёнах, часткова маршруты скасавалі ў Брагінскім і Нараўлянскім раёнах», — паведамілі ў аблвыканкаме.
У Віцебскай вобласьці цалкам скасавалі заняткі ў школах Глыбоцкага і Докшыцкага раёнаў.
Прыпынілі навучальны працэс таксама ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.