Аб неабходнасьці такой структуры ўлады пачалі казаць яшчэ ў канцы 2020 году, калі ўсе сілы міліцыі кінулі на выяўленьне «асобаў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках», як улады называлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе і супраць гвалту, які міліцыянты і сілавыя структуры чынілі супраць іх удзельнікаў.
Заля відэаманіторынгу Цэнтру маніторынгу грамадзкай бясьпекі Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму. Скрын зь відэазапісу МУС Беларусі
28 студзеня цэнтар наведаў міністар унутраных спраў Іван Кубракоў. У паведамленьні аб гэтым адзначаецца, што асноўная мэта цэнтру — «неадкладнае рэагаваньне на самыя нязначныя зьмены апэратыўнай абстаноўкі і надзвычайныя сытуацыі».
Супрацоўнікі цэнтру і кіраўнік МУС Іван Кубракоў (справа)
«Сучасныя тэхнічныя сродкі і прафэсіяналізм асабовага складу цэнтра дазваляюць выяўляць правапарушэньні, раскрываць злачынствы, выяўляць асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку, атрымліваць інфармацыю зь месцаў здарэньняў, аднаўляць ход падзей на аснове запісаных відэаматэрыялаў», — паведамілі ў МУС Беларусі.
У другой зале супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы назіраюць і за сытуацыяй на дарозе і аналізуюць відэа. Скрын зь відэазапісу МУС Беларусі
Летась паведамілі, што да канца 2026 году ў Менску на шматкватэрных дамах усталююць каля 20 000 відэакамэр, каб кантраляваць «стан жыльлёвага фонду і догляду двароў».
У сакавіку 2025 году ўлады паведамілі, што па ўсёй тэрыторыі Беларусі паставілі 60 тысяч «разумных» камэраў відэаназіраньня, пры дапамозе якіх шукаюць і ўдзельнікаў пратэстаў.
У зале відэаманіторынгу – вялікі экран, на які выводзяць трансьляцыю камэр відэаназіраньня ў рэальным часе. Міліцыянт можа выбраць асобныя камэры на свае кампутары
Нядаўна стала вядома, што камэры відэаназіраньня пачалі ўсталёўваюць ня толькі на дарогах і жылых дамах. Цяпер іх разьмяшчаюць нават на пляцоўках, дзе стаяць кантэйнэры для сьмецьця. У Горадні гэта патлумачылі вялікай колькасьцю парушальнікаў сартаваньня вялікагабарытных адкідаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхарка Ельскага раёну паскардзілася на камэру відэаназіраньня каля яе дому. Што адказалі ўлады