На плятформе «БУТБ-Маёмасьць» за гэтую частку віцебскага чыгуначнага вакзалу прапануюць амаль за 8,2 мільёна рублёў.
Трохпавярховы цагляны будынак плошчай 2725 квадратных мэтраў пабудавалі ў 1960 годзе. Ён абсталяваны ўсімі патрэбнымі камунікацыямі: асьвятленьнем, ацяпленьнем, вадаводам, тэлефонам і вэнтыляцыяй.
Пакупнік гэтай нерухомасьці таксама атрымае ў арэнду ўчастак зямлі плошчай 0,2706 гектару без аўкцыёну і арэнднай платы.
Згодна з умовамі лоту, тэрмін арэнды будзе вызначаны пры падпісаньні папераў. Мэтавае прызначэньне — будаўніцтва і ўтрыманьне адміністрацыйнага будынку і аб’ектаў інфраструктуры.
Варта адзначыць, што летась у лістападзе гэты будынак ужо выстаўлялі на аўкцыён на іншай аўкцыённай плятформе, GosTorg, заўважыла выданьне Office Life. Аднак у той час цану не паведамлялі, бо было вырашана спачатку «вывучыць попыт».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гістарычны маёнтак ва Ўшацкім раёне купіў за 101 рубель грамадзянін Расеі