У Кіеве засталіся безь сьвятла каля 800 тысяч абанэнтаў. У Белгарадзе — аварыя ў сыстэме энэргазабесьпячэньня

Кіяўляне стаяць у чарзе па пітную ваду, 24 студзеня 2026 году

Расейскае войска ўначы атакавала Кіеў. Без ацяпленьня засталіся 800 тысячаў абанэнтаў, паведаміў міністар энэргетыкі Ўкраіны Дзяніс Шмыгаль. 

Мэр Кіева Віталь Клічко напісаў, што безь сьвятла пасьля атакі засталіся каля 6 тысяч шматпавярховікаў, зь іх каля 1600 заставаліся безь сьвятла і ўраньні 25 студзеня.

Таксама былі атакаваныя Харкаў і Нікапаль. Пацярпелі дзясяткі чалавек, у тым ліку дзіця.

У Расеі вечары ў суботу пад абстрэл з боку Ўкраіны трапіў Белгарад, паведаміў губэрнатар Вячаслаў Гладкоў.

Паводле яго, гэта быў самы моцны абстрэл гораду. У выніку яго адбылася аварыя ў сыстэме энэргазабесьпячэньня.

Паводле мэра Белгараду Валянціна Дзямідава, пасьля абстрэлу спынілася помпавая станцыя, якая забясьпечвае цяплом некалькі дамоў. Тэлеграм-канал «Пепел» паведаміў, што была атакаваная Белгарадзкая ЦЭЦ.

У вобласьці пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку дзіця, паведаміў Гладкоў.

Таксама дроны атакавалі Бранскую, Растоўскую, Арлоўскую, Астраханскую вобласьці і Краснадарскі край Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны, ЗША і Расеі ў Абу-Дабі завяршыліся