У Гомельскім раёне на прыгарадны аўтобус упала вялізнае дрэва

Яно праламіла аўтобус побач з кабінай кіроўцы. На шчасьце, ні ён, ні пасажыры не пацярпелі, паведаміла гомельская ДАІ.

Здарэньне адбылося сёньня каля 18:40 на 52-м кілямэтры трасы М-10 непадалёк ад Гомлі.

Дрэва ўпала на МАЗ, які ехаў прыгарадным маршрутам у вёску Зябраўку.

Ні 49-гадовы кіроўца, ні людзі ў аўтобусе не пацярпелі, хоць аўтобус атрымаў значныя пашкоджаньні, паведаміла ДАІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пасьля інцыдэнту з падзеньнем наледзі на дзяўчыну на загад пракуратуры пачалі чысьціць дахі будынкаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь пад сьнегам: небясьпека падсьцерагае над галавой і пад нагамі