Лукашэнка падпісаў дакумэнт аб далучэньні Беларусі да прапанаванай Трампам Рады міру

Аляксандар Лукашэнка

Дакумэнт быў падпісаны ўвечары 20 студзеня.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ад імя Рэспублікі Беларусь падпісаў дакумэнт аб далучэньні дзяржавы да Рады міру і рэалізацыі палажэньняў Статуту Рады міру.

Як адзначае дзяржаўная прэса, «гэта было зроблена ў поўнай адпаведнасьці з працэдурай, выкладзенай у лісьце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа».

Лукашэнка абвясьціў пра падпісаньне дакумэнта журналістам.

«Я падпісаў ліст да ЗША, у якім заяўляю, што мы гатовыя прыняць іх прапанову стаць сузаснавальнікамі гэтай Рады», — сказаў Лукашэнка.

Раней Дональд Трамп даслаў запрашэньне Беларусі ў асобе Лукашэнкі ўвайсьці ў новую глябальную ініцыятыву Раду міру. Лукашэнка прыняў яе. Як мяркуюць экспэрты, тым самым кіраўнік ЗША выцягвае рэжым Лукашэнкі з ізаляцыі, вяртае Беларусь у вялікую палітыку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці Рада міру Трампа верне Беларусь і Лукашэнку ў вялікую палітыку?