Што адбываецца зь янотам Сенем, знойдзеным у аўтамабілі, які прыбыў з ЗША ў Беларусь

Фота Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі.

Янот, знойдзены ў аўтамабілі, што прыбыў з ЗША, з вечара 14 студзеня знаходзіцца пад назіраньнем спэцыялістаў Ашмянскай раённай вэтэрынарнай станцыі (Горадзенская вобласьць), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі.

«Пасьля 72 гадзін карантыну будуць праведзеныя папрабаваныя вэтэрынарныя мерапрыемствы і вырашанае пытаньне пра далейшае „месца жыхарства“ жывёлы, — гаворыцца ў паведамленьні. — Ужо зразумела, што незвычайны „пасажыр“ аўто, які паступіў для афармленьня ў Горадзенскую рэгіянальную мытню, з ежы найбольш упадабаў курыныя яйкі. Да людзей Сеня (так назвалі жывёлу. — „Позірк“.) ставіцца прыязна».

Як паведамляў «Позірк», 14 студзеня супрацоўнікі горадзенскай мытні і прадпрыемства «Белмытсэрвіс» выявілі янота ў аўтамабілі, які перамяшчаўся ў марскім кантэйнэры. Мытнікі выказалі здагадку, што жывёла «забралася ў кантэйнэр яшчэ на этапе пагрузкі і пасьпяхова пераадолела працяглы шлях праз акіян».

Паведамлялася, што пасьля завяршэньня карантынных мерапрыемстваў янота перададуць Налібоцкую пушчу (разьмешчаная на тэрыторыі Горадзенскай і Менскай абласьцей) або ў Горадзенскі заапарк.

Рашэньне будзе прынятае «з улікам стану жывёльнага і вэтэрынарных заключэньняў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яноты могуць стаць хатнімі гадаванцамі амэрыканцаў. А ў Беларусь вярнуліся яноты-паласкуны