Царкву ў Бэрліне наведаў былы удзельнік выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка. Ён адзначыў, што амаль ніхто з тых людзей ня мае сувязі зь Беларусьсю, большасьць — пажылога ўзросту.
«І я падумаў, што калі б у ўмовах той ізаляцыі, у якой знаходзяцца многія палітзьняволеныя, яны ведалі, што пра іх памятаюць нават чужыя людзі, гэта вельмі дапамагала б зьняць псыхалягічны ціск. Паверце, адно з самых пакутлівых катаваньняў — катаваньне забыцьцём. Таму просьба да ўсіх, хто можа данесьці асуджаным гэтую маленькую гісторыю — зрабіце гэта. Зьняволеным гэта вельмі патрэбна», — напісаў ён.
Віктар Бабарыка апублікаваў у сваім фэйсбуку здымак з сустрэчы з адным з прыхаджанаў царквы.
«Мы дамовіліся, што я паспрабую зрабіць так, каб мая першая прамова на нямецкай мове, якую я змагу прачытаць (нават не сказаць), адбылася ў гэтай царкве. А ён выказаў жаданьне пабываць у Беларусі і правесьці апошнюю малітву за апошняга палітзьняволенага на нашай радзіме».
Бабарыка адзначыў, што пра царкву яму расказала жанчына, якую завуць Іна, яна адна з тых, хто «складае сэрца гэтай групы і шчодра дзеліцца сваёй дабрынёй і дапамогай зь беларусамі (і ня толькі) у Нямеччыне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адказы Бабарыкі мяне зьдзівілі». Лабковіч расказаў пра арганізацыю нашумелай прэсавай канфэрэнцыі ў Чарнігаве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам». Куды павядуць беларусаў Бабарыка і Калесьнікава?