Пра сьмерць трэнэра піша football.by.
У час кар’еры футбаліста Юры Пышнік гуляў за такія каманды, як «Ураджай» (Менск), «Дынама» (Менск), «Спартак» (Гомель), «Нёман» (Горадня). Выступаў і па-за межамі Беларусі за кіргіскі клюб «Алга». У 27 гадоў скончыў кар’еру футбаліста і стаў трэнэрам, і менавіта ў гэтай ролі праславіўся найбольш.
За доўгія гады працы Юры Пышнік стаў адным з найбольш вядомых у беларускім футболе дзіцячым трэнэрам. Сьпярша пяць гадоў у менскай СДзЮШАР-5. Затым — 33 гады ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскай рэзэрвы. Агулам на працягу 38 гадоў ён працаваў зь дзецьмі.
Прыйшоў туды Юры Пышнік у 1975 годзе. Ягоныя выхаванцы ўдзельнічалі ў прэстыжных спаборніцтвах, многія зь іх сталі знакамітымі гульцамі.
За час працы Пышніка трэнэрам каманды вучэльні ягоныя выхаванцы станавіліся чэмпіёнамі краіны 25 разоў. Многія з гульцоў пазьней выступалі за нацыянальную зборную Беларусі, у тым ліку Арцём Канцавы, Леанід Ковель, Дзьмітры Лянцэвіч, Юры Жаўноў, Аляксандар Мартыновіч, Віталь Кутузаў, Антон Пуціла, Сяргей Кісьляк, Вадзім Скрыпчанка, Віктар Ганчарэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нефутбольны стадыён. Што будзе з кітайскім падарункам Беларусі і ці пабачыць ён перамогі нацыянальнай зборнай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктара Ганчарэнку прызначылі новым галоўным трэнэрам зборнай Беларусі ў футболе