На пасяджэньні Выканаўчага камітэту асацыяцыі Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ) зацьвердзілі кандыдатуру новага галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь у футболе Віктара Ганчарэнкі.
АБФФ назвала Віктара Ганчарэнку самым пасьпяховым трэнэрам Беларусі. Ён трэнаваў барысаўскі БАТЭ, расейскія клюбы «Кубань», «Урал», «Уфа», ЦСКА, «Краснадар» і «Пары НН». За гады трэнэрства Віктар Ганчарэнка разам з БАТЭ шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2008–2013). У 2008 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага футболу ён вывеў беларускі клюб у групавы этап Лігі чэмпіёнаў UEFA, стаўшы наймаладзейшым галоўным трэнэрам у гісторыі турніру (у 31 год). У якасьці галоўнага трэнэра маскоўскага ЦСКА ён станавіўся ўладальнікам Супэркубку Расеі (2018), двойчы — срэбным прызэрам чэмпіянату Расеі. Адзінаццаціразовы ўладальнік узнагароды найлепшага трэнэра Рэспублікі Беларусь (2008–2010, 2012, 2014, 2016–2020, 2022).
6 студзеня старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Яўген Булойчык падпісаў кантракт з 48-гадовым Ганчарэнкам як з новым галоўным трэнэрам зборнай. Пагадненьне разьлічана на 4 гады.