Беларусь увайшла ў топ-3 галоўных пастаўнікоў на расейскі рынак, заняўшы на ім каля 10%, піша ў сваім блогу кіраўнік «Аўтастат» Сяргей Цалікаў, заўважыла выданьне «Белорусы и рынок». Агулам за год зь Беларусі ў Расею па паралельным імпарце было ўвезена 17,1 тыс. новых легкавых аўтамабіляў.
На першым месцы па-ранейшаму Кітай — 71,3 тыс. машын (41,4% рынку). Пастаўкі зь яго выраслі на 22%. Другое месца ў Кіргізстану з 53,6 тыс. новых аўто і доляй рынку 31,1%. Як і ў беларускім напрамку, тут адбылося зьніжэньне, але не настолькі рэзкае, на 24%.
Агулам у 2025 годзе ў Расею ўвезьлі 172 тысячы новых легкавых аўтамабіляў па схемах альтэрнатыўнага імпарту. Гэта на 5% менш, чым у 2024 годзе.
Паралельны імпарт — увоз у краіну тавараў бяз згоды праваўладальніка таварнага знаку, гэта значыць «раўналежна» афіцыйнаму імпарту такіх тавараў праз дылераў, упаўнаважаных праваўладальнікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па выніках 2025 году аб’ёмы продажаў грузавікоў МАЗу на расейскім рынку ўпалі на 42,8%