Сын, турма і здрада. Вялікая размова з Вольгай Севярынец

Вольга Севярынец у 2021 годзе на судзе над Паўлам у Магілёве

Жонка Паўла Севярынца Вольга распавяла пра пяць гадоў чаканьня, страху і надзеі, праз якія прайшла сям’я палітвязьня. Як выхоўвала сына бяз мужа, тлумачыла дзіцяці праўду пра турму і вучыла жыць у стане пастаяннай небясьпекі.

У размове – гісторыі ператрусаў, пагрозаў, салідарнасьці з боку іншых беларусаў і таго, як падтрымка людзей дапамагала вытрымаць. Пра лісты з турмы, якія дапамагалі тату заставацца прысутным у жыцьці сына. Шлях да сустрэчы і першыя хвіліны разам пасьля шмат гадоў разлукі.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я мог быць на месцы Алеся Пушкіна». Вялікая размова з Паўлам Севярынцам. ВІДЭА