Гэткі крок зьвязаны з вайковымі манэўрамі з удзелам самалётаў, караблёў і жаўнераў і будзе праводзіцца ў шчыльнай супрацы з хаўрусьнікамі ў NATO.
Злучаныя Штаты пагражалі захопам арктычнага вострава, прычым ужываньне сілы не разглядалася ў якасьці варыянту. Мэта вучэньняў — падрыхтоўка да разгортваньня ў асаблівых умовах Арктыкі і ўмацаваньне прысутнасьці Паўночнаатлянтычнага альянсу ў рэгіёне, гаворыцца ў заяве, якую цытуе dpa.
Грэнляндыя — напаўаўтаномная частка Каралеўства Данія. Вучэньні будуць уключаць падтрымку грэнляндзкіх уладаў паліцыяй, маніторынгам крытычна важнай інфраструктуры, разгортваньнем зьнішчальнікаў, выкананьнем ваенна-марскіх задач, а таксама прыём хаўрусьніцкіх войскаў.
На запыт данскіх уладаў у Грэнляндыю прыбылі й афіцэры швэдзкага войска. Магчыма, швэды будуць браць чынны ўдзел у манэўрах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: Грэнляндыя патрэбная ЗША, каб яна не дасталася Кітаю ці РасеіПрычынай такой інтэнсіўнай працы стала тое, што «напружанасьць у галіне бясьпекі распаўсюдзілася ажно да Арктыкі», заявілі міністэрствы.
Заява зробленая незадоўга да таго, як міністар замежных спраў Даніі Ларс Лёкке Расмусэн і міністар замежных спраў Грэнляндыі Вівіян Моцфэльд павінны былі сустрэцца зь дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіё і віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джэем Вэнсам у Вашынгтоне.
Урады Даніі і Грэнляндыі далі зразумець, што продаж або анэксія тэрыторыі Злучанымі Штатамі непрымальныя. Прэм’ер-міністар Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн папярэдзіла аб спыненьні існаваньня NATO, калі ўрад ЗША выканае свае пагрозы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністарка Даніі: «ЗША ня маюць права анэксаваць Грэнляндыю»