Як стала вядома Свабодзе ад інфармаванай крыніцы ў праваахоўных органах Украіны, яго абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага стану. За гэта ўкраінцу пагражае пазбаўленьне волі на 15 гадоў або пажыцьцёвае зьняволеньне з канфіскацыяй маёмасьці.
Сьледзтва мяркуе, што грамадзянін Украіны «добраахвотна пагадзіўся спрыяць ваеннай агрэсіі Расеі шляхам збору і далейшай перадачы прадстаўнікам вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб дысьлякацыі падразьдзелаў Узброеных сілаў на тэрыторыі Кіева».
Затрыманьне ўкраінца, які перадаваў у Беларусь каардынаты энэргетычных аб'ектаў у Кіеве. Фота Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, 29 сьнежня 2025 году
Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, усю інфармацыю ён перадаваў «асобе з складу Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь», якая нібыта адміністравала і забясьпечвала функцыянаваньне Telegram-боту памежнай службы Беларусі.
Затрыманы пасьпеў перадаць каардынаты падразьдзелу, які ахоўваў адну з ЦЭЦ у Кіеве, а пасьля расейскага ўдару паведаміў свайму куратару аб яго наступствах.
«Ні чарта вы ў градырню не пацэлілі. Але налёт быў адметны. Дзякуй Богу, мы ацалелі. [каардынаты] Вось градырня. А дзе яны (ахова) пад зямлю лазяць, я ня бачу, трэба цераз плот лезьці, могуць забіць, там ахова. Даведаюся, скіну. [...] Працуйце, браты. Мы дапаможам, чым зможам. І трымайцеся, там Расеі таксама не салодка», — напісаў цяпер затрыманы пасьля расейскага абстрэлу Кіева 25 кастрычніка 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве, Херсонскай і Днепрапятроўскай абласьцях ў выніку расейскага нападу загінулі людзіЛетась 25 кастрычніка ад расейскага абстрэлу сапраўды пацярпела адна з кіеўскіх ЦЭЦ, а шэраг расейскіх СМІ паведамілі аб поўным яе зьнішчэньні.
Цяпер сьледчыя працягваюць вывучаць усе тэлефонныя размовы затрыманага і паведамленьні, якія ён адпраўляў у мэсэнджарах і праз мабільны тэлефон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея працягвае абстрэльваць энэргетыку Ўкраіну. У NATO і ААН абмеркавалі ўдар «Арэшнікам» па Львове