Маштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну даўжэйшае, чым вайна Гітлера супраць СССР. Параўноўваем на мапах

Тры гады. 10 месяцаў. 20 дзён.

На 14 студзеня менавіта столькі часу прайшло з таго моманту, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну — найбуйнейшы і самы крывавы канфлікт у Эўропе пасьля Другой усясьветнай вайны.

Гэта ўжо на тры дні даўжэй, чым Савецкі Саюз ваяваў з нацысцкай Нямеччынай паміж 1941 і 1945 гадамі падчас Другой усясьветнай вайны, найбуйнейшага і самага крывавага канфлікту ХХ стагодзьдзя.

Аднак ёсьць істотнае адрозьненьне.

У 1945 годзе СССР змагаўся зь нямецкімі войскамі на тысячах квадратных кілямэтраў, выціскаючы іх з краіны — ажно да Бэрліну — да перамогі ў вайне, якую расейцы дагэтуль называюць Вялікай Айчыннай.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін часта параўноўвае вайну ва Ўкраіне зь Вялікай Айчыннай вайной, трубячы пра лідэрства на полі бою савецкіх генэралаў і афіцэраў, якія выгналі немцаў.

У 2026 годзе Масква ня толькі зьяўляецца захопнікам — агрэсарам у адносінах да Ўкраіны — але ў яе да таго ж ня надта атрымоўваюцца перамогі на полі бою. Замест таго каб захопліваць вялікія тэрыторыі, расейскія войскі прасоўваюцца наперад з хуткасьцю сьлімака. Хутчэй гэта падобна да Першай усясьветнай вайны, чым да Другой.

Вось як дзьве вайны, якія цяпер ужо прыкладна адной працягласьці, разгортваліся з пункту гледжаньня заняцьця тэрыторыяў.

А гэтая інтэрактыўная мапа паказвае, як тэрыторыя, захопленая Расеяй ва Ўкраіне, і тэрыторыя, захопленая Чырвонай Арміяй, суадносяцца з памерамі сучасных эўрапейскіх краін.