Як паведаміла выданьне Позірк, гадавы прырост не павінен перасягнуць 7%, як і закладзена ў парамэтрах важнейшых прагнозных паказьнікаў разьвіцьця Беларусі.
У студзені цэны не павінны вырасьці больш як на 0,7% да ўзроўню сьнежня 2025-га. Далей з нарастаючым вынікам: люты — ня больш за 2%, сакавік — 2,5%, красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
У 2025 годзе фактычны рост цэн практычна кожны месяц перавышаў прагнозныя паказьнікі: у студзені інфляцыя склала 0,7% да сьнежня 2024-га (пры ліміце 0,7%), студзені—лютым — 2% (+1,9%), студзені—сакавіку — 2,8% (+2,2%), студзені—красавіку — 3,8% (+2,7%), студзені—траўні — 4,5% (+3%), студзені—чэрвені — 5,4% (+3,3%), студзені—ліпені — 5,6% (+3,4%), студзені—жніўні — 5,3% (+3,4%), студзені—верасні — 5,8% (+3,7%), студзені—кастрычніку — 6,1% (+4,1%), студзені — лістападзе — 6,5% (+4,4%). Зьвестак па выніках студзеня—сьнежня яшчэ няма, гадавы ліміт складаў 5%.
Жорсткае рэгуляваньне цэн увялі ў кастрычніку 2022 году. Яно тычыцца ўсяго спажывецкага кошыка. Пазьней з тэматычнай пастановы ўраду выключылі некаторыя групы тавараў і скарэкціравалі правілы рэгуляваньня цэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вашы грошы»: Цытрусавыя за пяць гадоў падаражэлі на 92%, пеністае віно — на 70%