Арына Сабаленка ў нядзелю заваявала чарговы тытул на тэнісным турніры ў Брысбэне ў Аўстраліі, перамогшы ў фінале ўкраінку Марту Касьцюк зь лікам 6-4, 6-3.
Для Сабаленкі гэта другі тытул у Брысбэне, пяты ў Аўстраліі і 22-гі ў кар’еры. Такім чынам яна абышла іншую беларуску Вікторыю Азаранку і стала трэцяй па колькасьці тытулаў на турнірах Міжнароднай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) сярод актыўных тэнісістак.
Цяпер па гэтым паказьніку яна саступае толькі амэрыканскай спартоўцы Вінус Уільямс і польскай тэнісістцы Ізе Сьвёнтак, пішуць на сайце WTA.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паслабленьне санкцый МАК, футбольны клюб дыяспары, мэдаль Жодзік. Вынікі 2025 году для беларускага спорту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуску Арыну Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай году