У Беларусі пачалася праверка гатоўнасьці ўнутраных войскаў і міліцыі

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў

Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў.

Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў 8 студзеня 2026 году далажыў Аляксандру Лукашэнку «аб праверцы гатоўнасьці ўнутраных войскаў і некаторых падраздзяленьняў органаў унутраных спраў», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА:

«Гэтыя мерапрыемствы маюць плянавы характар і рэалізуюцца ў рамках даручэньняў, якія раней даваліся кіраўніком дзяржавы. У тым ліку правяраецца працаздольнасьць тэхнікі, зладжанасьць дзеяньняў асабовага складу».

Міністар запэўніў Лукашэнку, што апэратыўнае становішча ў краіне спакойнае і знаходзіцца пад кантролем.

Раней інфармацыі аб такой праверцы і чым яна выкліканая не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у 2025-м: таталітарная дзяржава без таталітарнага грамадзтва
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вучэньні МУС прайшлі на тэрыторыі адной з папраўчых калёній Беларусі