Трох супрацоўнікаў мытні асудзілі на паводле палітычных артыкулаў
Трох супрацоўнікаў беларускай мытні Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка і Ўладзімера Журомскага асудзілі на 12-13,5 года калёніі па палітычных артыкулах, піша ініцыятыва Dissisentby.
Гурыновіча асудзілі на 13,5 года калёніі, Новіка — 13 гадоў, Журомскага — на 12 гадоў калёніі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Гурыновіча абвінавачвалі па артыкулах аб стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня (артыкул 361-1 КК), распальваньні варожасьці (артыкул 130 КК), здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК), неправамерным завалоданьні кампутарнай інфармацыяй (артыкул 352 КК). 203-1 КК) і садзейнічаньні «экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-4 КК).
Новіка судзілі па артыкулах аб стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня (артыкул 361-1 КК), здрадзе дзяржаве (артыкул 365 КК), перавышэньні ўлады (артыкул 426 КК).
Уладзімера Журомскага судзілі па артыкулах аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК), зьнішчэньні дакумэнтаў (артыкул 377 КК) і перавышэньні ўлады (артыкул 426 КК).
Ініцыятыва паведамляе, што пры затрыманьні Яўген Гурыновіч быў моцна зьбіты, ён доўгі час ня мог хадзіць і ў выніку афіцыйна атрымаў інваліднасьць.
Сутнасьць абвінавачаньняў супраць іх дакладна не вядомая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полк Каліноўскага абвясьціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаўУ канцы студзеня пачнуць завочна судзіць пяць каліноўцаў
Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», Менскі гарадзкі суд пачне разглядаць справу Вадзіма Кабанчука, Паўла Шурмея, Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава і Дзяніса Прохарава 28 студзеня.
Усім ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальваньне варожасьці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 студзеня: КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ 6 беларусаў