Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 студзеня: КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ 6 беларусаў


Сядзіба КДБ у Менску, архіўнае фота
Сядзіба КДБ у Менску, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ 6 беларусаў

КДБ Беларусі дадаў у пералік арганізацый і фізычных асоб, якія нібыта маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці яшчэ шасьцярых беларусаў, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

У сьпіс уключылі Мікалая Люцкевіча, Рамана Юркова, Андрэя Судзібора, Ягора Жыбурта, Аляксея Ляўкевіча, Паўла Шарко.

Вядома, што Павал Шарко ў 2025 быў асуджаны Менскім гарадзкім судом па артыкулах аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі замежнай дзяржавы (артыкул 361-3 КК) і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-5 КК). Мікалай Люцкевіч быў затрыманы ў траўні 2025 году і асуджаны па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады (артыкулы 368 і 369 КК), а таксама распальваньні варожасьці (артыкул 130 КК).

Усяго ў «сьпісе тэрарыстаў» цяпер 1402 чалавекі, зь іх 664 беларусы. Улады Беларусі выкарыстоўваюць гэты сьпіс і статус для барацьбы зь іншадумцамі і пагаршэньня ўмоў утрыманьня палітвязьняў у турмах.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG