Беларускі банк прымусілі вярнуць пазычальнікам пераплачаныя імі на працягу 3,5 гадоў адсоткі па крэдытах

Ілюстрацынйе Беларускія рублі, ілюстрацыйнае фота

Свае грошы за пераплачаныя з красавіка 2022 году адсоткі атрымаюць больш за 1,5 тыс. атрымальнікаў крэдытаў аднаго з беларускіх банкаў. Сам банк пракуратура не называе. Таксама з банку ім належыць пеня за карыстаньне грашыма.

Адпаведнае рашэньне прыняла Генэральная пракуратура па выніках наглядных мерапрыемстваў.

Як высьветлілі пракуроры, у красавіку 2022 году адзін з банкаў парушыў нормы грамадзянскага і банкаўскага заканадаўстваў, а таксама заключаных з грамадзянамі крэдытных дамоваў. Ён шляхам аднабаковага апавяшчэньня зьмяніў умовы вызначэньня адсоткаў за карыстаньне крэдытамі.

У выніку першапачаткова акрэсьленая ў шэрагу дакумэнтаў пераменная гадавая стаўка, якая складаецца з стаўкі рэфінансаваньня і дадатковых пунктаў, была зафіксаваная ў абсалютным значэньні. З 2023 году стаўка рэфінансаваньня зьмянялася ў бок зьніжэньня, таму й па першапачатковых умовах дамоваў памер алсоткаў па крэдыце падлягаў зьмяншэньню.

У выніку пацярпелі больш за 1,5 тыс. грамадзян, якія плацілі адсоткі па крэдытах у завышаным памеры.

У выніку ўмяшання Генэральнай пракуратуры дадатковыя пагадненьні, якія парушылі правы кліентаў банку, былі прызнаныя несапраўднымі. Ад банку запатрабавалі выплаціць кліентам сумы алсоткаў за карыстаньне чужымі грашыма і пені за няправільна налічаныя і спагнаныя адсоткі па крэдытах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыянальны банк выдаў пастанову, якая вымагае ад кіраўніцтва банкаў і іншых фінансавых установаў палітычнай ляяльнасьці



ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі назваў пераможцу конкурсу на стварэньне графічнага знаку для нацыянальнай валюты