У Памежнай службе Польшчы паведамілі, што з 29 сьнежня 2025 году па 4 студзеня 2026 году больш за 120 іншаземцаў пакінулі польскую тэрыторыю на выкананьне рашэньняў аб вяртаньні.
Як адзначаецца ў паведамленьні, найбольш сярод грамадзян, якія вымушана выканалі абавязкі па вяртаньні, былі грамадзяне Грузіі і Беларусі (па 15 чалавек) і грамадзяне Калюмбіі (11 асобаў).
Сярод тых, хто прымусова пакінуў Польшчу, найбольш было грамадзян Украіны (31), Грузіі (5) і Малдовы (2).
У Памежнай службе Польшчы адзначылі, што прадпісаньні пакінуць тэрыторыю краіны атрымалі іншаземцы, якія ўяўлялі пагрозу грамадзкай бясьпецы і парадку, а таксама асобы, асуджаныя за кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага ап’яненьня, шматлікія крадзяжы або захоўваньне наркатычных або псыхатропных рэчываў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы прапанавалі вярнуць абмежаваны тэрмін разгляду заяваў на міжнародную абарону