Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, летась ён мусіў павялічыць сумы, прадугледжаныя на праектаваньне, узьвядзеньне, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, капітальны і бягучы рамонт аб’ектаў навучальна-матэрыяльнай базы баявой падрыхтоўкі.
Спачатку прадугледжвалася вылучэньне зь дзяржаўнага бюджэту 7 669 157 рублёў, у тым ліку 6 823 237 рублёў на капітальныя ўкладаньні, але фактычна ў 2025 годзе выкарысталі 8 846 075 рублёў, у тым ліку 8 045 235 рублёў — на капітальныя ўкладаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’ект «Участак». Што насамрэч будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэньня ЛукашэнкіАдначасова скарацілі фінансаваньне праектаваньня, узьвядзеньня, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, капітальнага і бягучага рамонту аб’ектаў гаспадарчага, тэхнічнага, мэдычнага прызначэньня, ідэалягічнай работы, а таксама добраўпарадкаваньня. Спачатку на гэтыя мэты плянавалі вылучыць зь бюджэту 4 705 436 рублёў, у тым ліку 3 427 063 рублёў капітальных укладаньняў, а фактычна гэтыя лічбы былі зьніжаныя да 3 528 518 і 2 278 185 рублёў адпаведна.
Усяго на ўладкаваньне вайсковых мястэчак летась выдаткавалі 17 900 000 рублёў, у тым ліку 15 679 421 рублёў капітальных укладаньняў. Раней плянавалі вылучыць на капітальныя ўкладаньні 15 606 300 рублёў.
З 2021 году фінансаваньне мадэрнізацыі вайсковых гарадкоў Беларусі і іх матэрыяльна-тэхнічнай базы расло: ад 15 200 000 рублёў да 17 900 000 рублёў у 2025 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без ракеты і безь беларускіх вайскоўцаў: што вядома пра дысьлякацыю «Арэшніка» пад Крычавам. Спадарожнікавыя здымкі