У 74-гадовай Нэлі Ваданосавай 26 сьнежня адбылося кровазьліцьцё ў мозг, пасьля шпіталізацыі была праведзена апэрацыя.
«Маю маму падключылі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і іншым сыстэмам жыцьцезабеспячэньня. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзін шлях», — гаварылася ў апісаньні дабрачыннага збору на плятформе BySol ад імя дачкі.
Заяўленая сума 15 тыс. эўра была сабрана за няпоўныя тры дні. На 2 студзеня ахвяравана больш за 16 тыс.
Калі частку або ўсе выдаткі на аказаньне мэддапамогі і арганізацыю пахаваньня атрымаецца пакрыць праз сыстэму мэдыцынскага страхаваньня, нявыкарыстаныя грошы плянуецца перанакіраваць на іншыя зборы, піша Позірк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суму збору для маці Кацярыны Ваданосавай сабралі менш як за тры дні39-гадовая Кацярына Ваданосава — беларуская тэлевядучая, блогерка, спявачка, гісторык па адукацыі. Пасьля палітычна матываванага перасьледу змушана пакінула з сям’ёй Беларусь. Цяпер пражывае ў Польшчы. У эміграцыі перанесла анкалягічнае захворваньне.
- Кацярына — сябра Каардынацыйнай рады («Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»).
- У 2024 годзе да маці Ваданосавай у Менску прыходзілі сілавікі, пасьля чаго ў той здарыўся інфаркт. Пазьней яна пераехала да дачкі і чакала ў Польшчы атрыманьне міжнароднай абароны.
- Аднак праз некаторы час Упраўленьне па справах замежнікаў спыніла вытворчасьць і прыняло рашэньне аб перадачы Ваданосавай-старэйшай у Літву ў сувязі з тым, што яна ўяжджала ў краіну па літоўскай візе — у рамках Дублінскага рэглямэнту.
- Рашэньне было аспрэчана ў судзе. У кастрычніку 2025 года Адміністрацыйны суд Варшавы стаў на бок заяўніцы, улічваючы індывідуальныя абставіны — яе ўзрост, стан здароўя, а таксама тое, што адзіныя блізкія пражываюць у Беластоку.
- Нэлі Ваданосава змагла застацца ў Польшчы.