Сэрвіс стварылі на базе сыстэмы імгненных плацяжоў, а таксама на базе плацежнай сістэмы АРІП. Пры гэтым выкарыстоўваюцца не картачныя тэхналёгіі, а рахункі, піша belmarket.by.
«Калі зьдзяйсьняецца плацёж, грошы ў рэжыме рэальнага часу паступаюць на рахунак юрыдычнай асобы. І гэтая сыстэма працуе 24 на сем 365 дзён у годзе», - растлумачыў прадстаўнік Нацбанка Антон Падрэз.
QR-плацяжы — гэта спосаб безнаяўнай аплаты, пры якім пакупнік скануе QR-код праз банкаўскую аплікацыю на смартфоне, а ў кодзе зашыфраваныя рэквізыты плацяжу: атрымальнік, сума і прызначэньне. Пасля сканаваньня карыстальнік правярае дэталі і пацьвярджае аплату, у выніку чаго грошы імгненна пералічваюцца без выкарыстаньня банкаўскай карты ці плацежнага тэрміналу.
Такі мэханізм лічыцца зручным і танным для бізнэсу, шырока выкарыстоўваецца для аплаты тавараў, паслуг і пераводаў паміж людзьмі, а таксама зьніжае рызыкі махлярства, бо аплата адбываецца непасрэдна ў абароненай банкаўскай сыстэме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія спэцслужбы заявілі, што камандзір РДК Дзяніс Капусьцін жывы