Паводле зьвестак вайскоўцаў, дроны тыпу Шагеды, «Гербэра» і іншых тыпаў запускаліся з Арла, Бранску, Курску, Прыморску-Ахтарску, Мілерава, а таксама з акупаваных Чаўды ў Крыме і Данецку. Каля 130 з ужытых дронаў — Шагеды.
«Паводле папярэдніх зьвестак, па стане на 08:30 сродкамі супрацьпаветранай абароны было зьбіта або зьнішчана 176 варожых БПЛА на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны», — паведаміла камандаваньне.
Паветраныя сілы зафіксавалі паражэньне цэляў 24 ударнымі беспілётнікамі ў 15 месцах.
Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць наўмысныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірнае насельніцтва і разбураючы шпіталі, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.
Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць наўмысны характар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя з 1 студзеня 2026 года ўступіла ў эўразону