Да журналістаў выйдуць палітвязні, якія пасля экспатрыяцыі зь Беларусі ва Ўкраіну праз Польшчу 18 сьнежня дабраліся да Літвы.
Паказ прэс-канфэрэнцыі зладзяць на YouTube-канале Сьвятланы Ціханоўскай.
У час апошняй хвалі вызваленьня 13 сьнежня зь вязьніцаў выйшлі 123 палітвязьні. Большая частка зь іх была адпраўленая ва Ўкраіну, а Алеся Бяляцкага прывезьлі ў Літву.
Вызваленьне адбылося пасьля прыезду ў Менск Джона Коўла — спэцспасланьніка прэзыдэнта ЗША Трампа ў справах Беларусі.
У групе вызваленых былі Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава, іхны паплечнік Максім Знак, праваабаронца-вясновец Уладзь Лабковіч, палітоляг Аляксандар Фядута, палітык і пісьменьнік Павал Севярынец і іншыя.
Як і пры мінулых вызваленьнях, зарганізаваных пры дапамозе амэрыканскай адміністрацыі, палітычныя зьняволеныя былі прымусова вывезеныя з радзімы за мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Група былых беларускіх палітвязьняў з Украіны праз Польшчу прыехала ў Вільню. ФОТА і ВІДЭА