Экс-фігурыста зборнай Беларусі пажыцьцёва дыскваліфікавалі праз справу аб сэксуалізаваным гвалце

Іван Дзясятаў і яго партнэрка Ізабэла Флорэс на спаборніцтвах у Заграбе, Харватыя, 8 снежня 2023 года.

Амэрыканскі цэнтар бясьпекі спорту (US Center for SafeSport) пажыцьцёва адхіліў ад спаборніцтваў фігурыста Івана Дзясятава, які раней прадстаўляў зборную Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал выданьня Tribuna.

Падставай стала скарга францускай фігурысткі зборнай Эстоніі Солен Мазінг на сэксуалізаваны гвалт пасьля турніру ў Харватыі ў сьнежні 2023 года.

Дзясятаў нарадзіўся ў Маскве і да 2021 году выступаў у танцах на лёдзе пад расейскім сцягам, пасьля чаго перайшоў у зборную Беларусі. З 2022 года працягваў кар’еру ў ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія спартоўцы атрымалі інструкцыю для зносін з заходнімі журналістамі на Алімпіядзе ў трох тэмах