20 былых палітзьняволеных прыехалі сёньня ў Вільню з Украіны. Яны былі вызваленыя і выдавараныя з краіны 13 сьнежня пасьля візыту амэрыканскай дэлегацыі ў Менск і сустрэчы прадстаўніка ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам.
У відэа — сустрэча Паўла Cевярынца, а таксама інтэрвію Ўладзя Лабковіча пра выезд з Украіны, умовы ўтрыманьня, сям’ю.
Акрамя таго, прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» паведаміў, чым будзе займацца пасьля вызваленьня і чаму спачатку патэлефанаваў Алесю Бяляцкаму, а ня жонцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Група былых беларускіх палітвязьняў з Украіны праз Польшчу прыехала ў Вільню. ФОТА і ВІДЭА