Ідзе збор грошай на прытулак для групы беларускіх экс-палітзьняволеных, якіх прывязуць з Украіны ў Польшчу

Марыя Калесьнікава і Віктар Бабарыка пасьля вывазу ва Ўкраіну, 13 сьнежня 2025 году

Пра працэс збору грошай паведаміў музыка і арганізатар культурніцкіх імпрэзаў Сяржук Доўгушаў. Ён адзначыў, што паводле пацьверджанай інфармацыі, група палітвязьняў едзе з Кіева ў Варшаву.

Цяпер трэба за 2 дні сабраць 5000 эўра, каб прытулак мог запрацаваць. Дзякуючы ахвярадаўцам, на памяшканьне ўжо сабралі 1000 эўра.

У час апошняй хвалі вызваленьня 13 сьнежня з вязьніцаў выйшлі 123 палітвязьні. Большая частка зь іх была адпраўленая ва Ўкраіну.

У групе былі прадстаўнікі палітычнай апазыцыі Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава, іхны паплечнік Максім Знак, праваабаронца-вясновец Уладзь Лабковіч, палітоляг Аляксандар Фядута, палітык Павал Севярынец і іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гуманітарны трэк Кіева: чаму размова Зяленскага зь беларускімі палітвязьнямі мае значэньне


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая прэс-канфэрэнцыя вызваленых палітзьняволеных прайшла ва Ўкраіне. ПОЎНАЕ ВІДЭА