Суд у Беларусі скасаваў сваё ж рашэньне прызнаць «экстрэмісцкім» сайт Рады Эўропы

Рада Эўро

На радыкальны паварот суду спатрэбіліся пяць дзён.

Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады Эўропы, а празь пяць дзён перадумаў, заўважыў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Яшчэ 5 сьнежня суд Партызанскага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)» — у рашэньні суду быў пазначаны афіцыйны сайт Рады Эўропы.

10 сьнежня гэты самы суд скасаваў сваё рашэньне — цяпер афіцыйны сайт Рады Эўропы зноў не «экстрэмісцкі» ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арлоў, Ластоўскі, Муракамі й энцыкляпэдыі для падлеткаў. Якія кнігі ў Беларусі прызнаюць «экстрэмісцкімі» і хто гэта робіць

Рада Эўропы — найстарэйшая ў Эўропе міжнародная палітычная арганізацыя. Заснаваная 5 траўня 1949 году. Яе асноўная заяўленая мэта — пабудова адзінай Эўропы, грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі, абароны правоў чалавека і вяршэнства закону.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усясьветная арганізацыя супраць катаваньняў заявіла, што ўлады Беларусі ператвараюць катаваньні ў публічнае відовішча