У нядзелю каля 18:30 аўстралійскага часу (10:30 беларускага) на пляжы Бонзі-біч у Сыднэі два зламысьнікі ўсчалі страляніну па людзях.
Сьведкі апавялі мясцовым СМІ, што чулі дзясяткі стрэлаў.
Паліцыя паведаміла пра шматлікіх загінулых і пацярпелых. Але дакладнай лічбы пакуль не называюць.
Паводле СМІ, на пляжы ў гэты час праходзіла імпрэза з нагоды габрэйскага сьвята Ханука.
Паліцыя паведаміла, што затрымала двух падазраваных.
Пляж Бондзі-біч, архіўнае фота. Сёньня ў Сыднэі было да +34 °C
Асьцярожна, ніжэйпададзенае відэа зь месца падзей ўтрымлівае сцэны страляніны, панікі і гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два студэнты загінулі ў выніку страляніны ў адным з найстарэйшых унівэрсытэтаў ЗША