Былы палітзьняволены, праваабаронца і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі пасьля вызваленьня і выдварэньня ў Літву прыехаў у Віленскі аэрапорт, дзе ўпершыню за тры гады сустрэўся са сваёй жонкай. Свабода зьняла гэтыя кадры.
Кантактаў з жонкай часам не было месяцамі, распавёў Алесь Бяляцкі. За 2025 год ён атрымаў ад яе толькі адзін ліст, а яна не атрымала ніводнага. Толькі праз брата атрымлівалася даведацца нейкія вельмі агульныя рэчы, як справы ў Натальлі.
Падрабязьней глядзіце ў відэа:
62-гадовы палітвязень, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі — адзін са 123 палітвязьняў, якіх выпусьцілі на волю і вывезьлі зь Беларусі.
Старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў ліпені 2021 году і ў 2023 годзе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Бяляцкі адбываў пакараньне ў папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласьці.
7 кастрычініка 2022 году Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі вызвалены і прымусова вывезены ў Літву. Заяву аб памілаваньні ён не пісаў