Фонд салідарнасьці BySol абвясьціў экстранны збор для дапамогі ўсім вызваленым 13 сьнежня палітзьняволеным.
За некалькі гадзінаў сабралі больш за заплянаваныя 123 тысячы эўра, і сродкі яшчэ працягваюць паступаць.
Усе сабраныя сродкі маюць разьдзяліць у роўных частках паміж усімі вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя складаныя дні эміграцыі.
Збор сродкаў будзе працягвацца да 31 сьнежня
13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных.
Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, Аляксандар Лукашэнка памілаваў 123 грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі «за злачынствы рознай накіраванасьці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасьць».
Сярод іх — грамадзяне Вялікай Брытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.
Ва Ўкраіне паведамілі, што ўлады Беларусі перадалі Ўкраіне 114 грамадзян, у тым ліку 104 грамадзян Беларусі. Сярод іх —
Ўкраіне перадалі, сяро іншых, Марыю Калесьнікаву, Віктара Бабарыку, Максіма Знака, Паўла Севярынца і Марыю Золатаву.