Паводле яго, у Польшчы ў параўнаньні з ужо прынятымі рашэньнямі нічога не зьменіцца, «таму што сытуацыя на польска-беларускай мяжы за апошнія тыдні палепшылася».
«Міграцыйная нагрузка зьнізілася», — цытуе міністра Позірк.
Марцін Кервінскі зазначыў, што Літва «некалькі тыдняў» рыхтавалася да ўвядзеньня асаблівага становішча на мяжы з Беларусьсю з прычыны парушэньняў паветранай прасторы, зьвязаных з запускам паветраных шароў з кантрабандай зь Беларусі. Паводле яго слоў, віленскі аэрапорт знаходзіцца вельмі блізка да мяжы, таму паветраныя шары «ствараюць вельмі сурʼёзныя праблемы, як лягістычныя, так і фінансавыя».
9 сьнежня ўрад Літвы абʼявіў экстрэмальную сытуацыю дзяржаўнага ўзроўню з прычыны «гібрыднай атакі Беларусі», вынікае з паведамленыя прэс-службы органа выканаўчай улады гэтай балтыйскай краіны. Адзначаецца, што рашэньне прынята «у сувязі з пагрозай нацыянальнай бясьпекі дзяржавы і небясьпекай для жыцьця і здароўя людзей, а таксама для маёмасьці і (або) навакольнага асяродзьдзя, што ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду».
Як і чакалася, «апэрацыйным кіраўніком па экстрэмальнай сытуацыі» прызначаны міністар унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч. Ведамства, якое ён узначальвае, было ініцыятарам увядзеньня экстрэмальнай сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пункты, якія цікавяць беларускі бок». Лукашэнка выставіў Літве ўмовы і паклікаў за стол перамоваў