Нацбанк Беларусі паведаміў, што махляры актыўна выманьваць грошы ў беларусаў, калі невядомыя прапануюць дапамогу ў атрыманьні візаў.
Як паведаміў Нацбанк Беларусі, ягонай аўтаматызаванай сыстэмай з 1 верасьня зафіксаваны 191 выпадак махлярства пры афармленьні віз або куплі гарачых турыстычных тураў. Агульная сума ўрону склала 188 тысяч рублёў.
«Ашуканцы ў сацыяльных сетках разьмяшчаюць прывабныя прапановы па афармленьні віз або продажы гарачых тураў за мяжу. Пад выглядам мэнэджэра або агента з „кліентам“ зьвязваецца зламысьнік і пераконвае пад рознымі падставамі ўнесьці перадаплату (аплаціць візавы збор, страхоўку, квіткі і г.д.). Пасьля аплаты „прадстаўнік кампаніі“ перастае выходзіць на сувязь, а візу або пуцёўку ахвяра так і не атрымлівае», — паведамляе Нацбанк.
У візавым агенцтве VFS, якое вядзе запіс на атрыманьне польскай візы, фактычна няма вольных слотаў, і таму людзям прыходзіцца аддаваць немалыя грошы пасярэднікам. Чарга на падачу дакумэнтаў у кансулят Нямеччыны складае ад 6 да 15 месяцаў, паведамляе спэцыялізаваны рэсурс Tutvisa.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыянты склалі сьпіс найбольш распаўсюджаных фразаў, якімі карыстаюцца махлярыМУС раней паведамляла, што махляры ў Беларусі выманьваюць грошы, пагражаючы ахвярам вобшукамі і крымінальнымі справамі.
Пра ператрусы і крымінальны перасьлед у Беларусі паведамляюць амаль штодня, яны актыўна выкарыстоўваюцца для масавых палітычных рэпрэсіяў супраць апанэнтаў уладаў, якія ўзмацніліся з 2020 году, калі дзясяткі тысяч людзей трапілі пад арышты або мусілі эміграваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Махляры ў Беларусі выманьваюць грошы, пагражаючы ахвярам вобшукамі і крымінальнымі справамі