Галава МЗС Польшчы Сікорскі паслаў Ілона Маска «на Марс»

Радослаў Сікорскі

Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі жорстка адрэагаваў на заклік прадпрымальніка Ілона Маска распусьціць Эўрапейскі зьвяз. У сваім паведамленьні ў сацсетцы X польскі міністар прапанаваў Маску «ляцець на Марс».

Пост Сікорскага стаў адказам на сэрыю паведамленьняў Маска, у якіх той заклікаў да ліквідацыі ЭЗ і «вяртаньня сувэрэнітэту эўрапейскім дзяржавам». У адказ польскі міністар напісаў: — «Ляці на Марс. Там няма цэнзуры на нацысцкія прывітаньні».

Словы Сікорскага намякалі на нядаўні жэст Маска падчас жывой трансьляцыі, якія многія інтэрпрэтавалі як нацысцкае прывітаньне. Сам Маск абвінавачаньні адхіліў, назваўшы іх маніпуляцыяй.

Словы Ілона Маска пра ліквідацыю ЭЗ прагучалі пасьля таго, як Эўракамісія аштрафавала сацсетку X на 120 мільёнаў эўра, абвінаваціўшы плятформу ў парушэньні заканадаўства аб лічбавай бяспецы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія аштрафавала сетку X. Рубіё назваў гэта атакай на амэрыканцаў

Канфлікт паміж польскім дыпляматам і амэрыканскім мільярдэрам — не першы. Раней яны ўжо абменьваліся вострымі заявамі ў сувязі зь дзейнасьцю Starlink ва Украіне і крытыкай Маска адносна падтрымкі Кіева.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакрыўджаны работнік скраў у прадпрымальніка пад Магілёвам дзьве тоны сала